Кур'ера, які нёс ежу, затрымалі і асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу


Курʼера «Menu.by» Аляксандра 27 сакавіка схапілі амапаўцы каля станцыі метро «Пушкінская» . Курʼер дастаўляў з рэстарацыі ежу кліентам, але суд палічыў, што ён браў удзел у несанкцыянаванай акцыі. У выніку Аляксандру прысудзілі штраф 60 базавых велічыняў (1740 рублёў), піша TUT.by.

Аляксандр працуе пешым курʼерам у кампаніі «Menu.by». 27 сакавіка Аляксандр прыняў замову і выйшаў з рэстарану «McDonaldʼs» з ежай на замову кліентам. Але каля станцыі метро «Пушкінская» хлопца схапілі амапаўцы і даставілі яго на Акрэсціна. Пасля выходных над Аляксандрам адбыўся суд.

Адвакат паказаў суду дакументы, што Аляксандр сапраўды працуе ў кампаніі «Menu.by». У момант затрымання хлопец быў на працы, прымаў замову на ежу. Але нягледзячы на гэта суд прызнаў курʼера вінаватым паводле арт. 24.23 КаАП і пакараў яго штрафам 60 базавых велічыняў (1740 рублёў).

Аналітыка
Калісьці ГУЛаг, сёння папраўчая калонія. Беларускія «палітычныя» трапляюць у працоўныя лагеры
2021.03.30 17:57

Міліцыянты ў пратаколе сведчылі, што Аляксандр быў каля групы людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. Нібыта кур’ер таксама пляскаў у далоні і падымаў руку ўгару.

Таксама цікава, што ў пратаколе было занатавана, што ў Аляксандра была торба, тэрмінал, тэлефон, грошы, студэнцкі білет, праязны і іншыя рэчы. А вось пра ежу ў пратаколе сілавікі не згадалі. Хлопец жа сведчыў, што замоўленая ежа з рэстарацыі была ў торбе.

Hавiны
Урад вызначыў, колькі трэба вязню яек, рыбы і мыла. Жанчынам і мужчынам па-рознаму
2021.03.30 16:13

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў