Дзяўчына села на манумент Перамогі, а сілавікі яе затрымалі за «апаганенне» помніка


28-гадовую жыхарку Менску затрымалі за «здзек над манументам Перамогі». Дзяўчына села на мармуровы падмурак помніка з бел-чырвона-белым сцягам і запісала відэа. Сілавікі ж за гэта пагражаюць крымінальнай справай.

Міліцыянты пабачылі правапарушэнне ў тым, што дзяўчына сядзела на мармуровай плітцы манумента Перамогі каля Вечнага агню. Відэа, якое запісалі 25 сакавіка, размясцілі ў сацсетках. А 30 сакавіка дзяўчыну схапілі сілавікі.

Матэрыялы праверкі па факце «апаганьвання помніка» міліцыянты перадалі ў Следчы камітэт. Супраць дзяўчыны могуць распачаць крымінальную справу.

Hавiны
Затрымалі мастака Алеся Пушкіна
2021.03.30 18:26

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў