«Быў удома і хварэў на COVID». У Менску хочуць даць вялікія тэрміны чатыром мужчынам, з якіх віну прызнаў толькі адзін


Суд Фрунзенскага раёну працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні чатырох менчукоў. Гэта Яўген Бароўскі, Іван Зянько, Аляксей Драб і Уладзімір Кацкель.
Фота: Белсат

30 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менску з апошнімі словамі выступілі чатыры абвінавачаныя ў крымінальнай справе: Яўген Бароўскі, Іван Зянько, Аляксей Драб і Уладзімір Кацкель. Пацярпелымі ў справе праходзяць супрацоўнікі АМАПу.

Мужчынаў вінавацяць у тым, што падчас разгону Маршу гонару 11 кастрычніка 2020 года каля станцыі метро «Пушкінская» яны перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, пачалі з імі бойку, некалькі разоў ударылі па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі.

Суд Фрунзенскага раёну працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні чатырох менчукоў. Гэта Яўген Бароўскі, Іван Зянько, Аляксей Драб і Уладзімір Кацкель.
Фота: Белсат

Аляксея Драба і Уладзіміра Кацкеля вінавацяць паводле арт. 364 КК у гвалце над міліцыянтамі. Яўгену Бароўскаму ставяць у віну таксама ўдзел у масавых беспарадках (арт. 342 КК), а Івану Зянько ў дадатак да гэтых двух артыкулаў закідаюць наўмыснае пашкоджанне маёмасці (арт. 218 КК).

Дзяржабвінаваўца Валерыя Таратыка лічыць неабходным асудзіць Яўгена Бароўскага на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а ўсіх астатніх – на 5 гадоў. Таксама, паводле яе, кожны з іх павінен выплаціць матэрыяльны пазоў за маральную шкоду кожнаму з пацярпелых па 3000 рублёў.

Памочніца пракурора Валерыя Таратыка.
Фота: Белсат

Таксама Яўгена Бароўскага хочуць забавязаць задаволіць пазоў «Менсктрансу» на 4699 рублёў. У выніку ён мусіць сумарна выплаціць 25 699 рублёў.

Віну прызнаў толькі адзін

30 сакавіка ў судзе абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. З іх сваю віну прызнаў толькі адзін – Аляксей Драб, і тое – часткова. Ён выказаў спачуванні афіцыйным пацярпелым, раскаяўся і паабяцаў надалей быць паслухмяным. Астатнія падсудныя сваёй віны не прызналі зусім.

Суд Фрунзенскага раёну працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні чатырох менчукоў. Гэта Яўген Бароўскі, Іван Зянько, Аляксей Драб і Уладзімір Кацкель.
Фота: Белсат

Яўген Бароўскі заявіў, што грамадскага парадку не парушаў і ў бойкі ні з кім не распачынаў. Іван Зянько адзначыў, што абвінавачанне на яго «збіралі нітка да ніткі». Паводле яго, паколькі людзі ў масках збіваюць людзей у аўтазаках, то тыя, хто заступіўся за затрыманага, маглі нават выратаваць яму жыццё. Сябе сярод гэтых людзей ён не пазнае.

Уладзімір Кацкель увогуле падкрэсліў, што ў гэты час «быў удома і хварэў на COVID».

Суд Фрунзенскага раёну працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні чатырох менчукоў. Гэта Яўген Бароўскі, Іван Зянько, Аляксей Драб і Уладзімір Кацкель.
Фота: Белсат

Суддзя Юлія Блізнюк заявіла, што прысуд будзе вынесены ў гэтую пятніцу, 2 красавіка, а 10:15.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў