Беласток разарваў партнёрскую супрацу з Горадняй праз пераслед Саюзу палякаў у Беларусі


Беластоцкая гарадская рада адзінагалосна прыняла рэзалюцыю адносна пераследу беларускіх палякаў. Мясцовае самакіраванне выступіла супраць пераследу польскай меншасці і пастанавіла спыніць афіцыйную партнёрскую супрацу з уладамі Горадні. Вяртанне да партнёрства будзе магчымае толькі пасля вызвалення польскіх актывістаў, паведамляе партал bialystok.pl.

Прадстаўнікі гарадской рады Беластоку заявілі, што ніколі не змірацца з тым, што палякі з суседніх Горадні, Берасця, Ліды ці Ваўкавыску пакутуюць ад пераследу толькі за тое, што яны палякі. Гарадская рада выступіла супраць жорсткай кампаніі пераследу польскай меншасці ў Беларусі і адзінагалосна прыняла рэзалюцыю, у якой заклікаюць улады Беларусі вызваліць арыштаваных сябраў Саюза палякаў у Беларусі.

Hавiны
Прэзідэнт Польшчы шукае міжнароднага падтрымання для абароны польскай меншасці ў Беларусі
2021.03.29 11:59

Дэпутаты мясцовага самакіравання выказалі салідарнасць з Анджэлікай Борыс, Анджэем Пачобутам, Ірэнай Бярнацкай, Марыяй Цішкоўскай, Ганнай Панішавай, а таксама з усімі беларускімі грамадзянамі, якія сёння цярпяць пераслед за барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне.

«Мы заклікаем неадкладна вызваліць усіх зняволеных і спыніць рэпрэсіі. Паколькі захады беларускіх уладаў відавочна супярэчаць абавязкам, закладзеным у Дамове 1992 года паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь аб добрасуседстве і сяброўскай супраць і з міжнародным правам, Беластоцкая гарадская рада выступае за прыпыненне дзеяння партнёрскай супрацы з уладамі Горадні. Гэта прыпыненне павіннае заставацца ў сіле да вызвалення польскіх актывістаў і заканчэння рэпрэсіяў супраць польскіх арганізацыяў і школаў у Беларусі», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

Меркаванні
Атака на палякаў будзе каштаваць дорага
2021.03.27 11:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў