234-ты дзень пратэстаў. Новы зліў «BYPOL», чарговыя затрыманні і прысуды палітвязням


234 дні працягваюцца паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Зліў «BYPOL»

Ініцыятыва «BYPOL» апублікавала размову, у якой чалавек з голасам, падобным на голас начальніка кіравання ў сферы наркакантролю і супраціву гандлю людзьмі ГУУС Менскага гарвыканкаму палкоўнік міліцыі Аляксандр Сазонава вельмі асцярожна выказваецца аб выпадках гвалту з боку праваахоўных органаў.

У Менску знік ветэран «Алмазу»

Родныя 49-гадовага Вячаслава Сідаракіна мяркуюць, што яго затрымалі беларускія спецслужбы. Мужчына знік у пачатку лютага, паведамляе «Наша Ніва». Пра затрыманне сілавіка з такімі ініцыяламі распавёў у сваім звароце да кіраўніка КДБ Івана Церцеля былы сілавік Ігар Макар.

Вячаслаў Сідаракін служыў у пачатку 2000 гадоў у спецыяльным падраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». Ён даслужыўся да падпалкоўніка, быў начальнікам службы піратэхнічнага забеспячэння і прымянення спецыяльных сродкаў. Цяпер ён працуе ў Расеі. Але з пачатку лютага перастаў выходзіць на сувязь з роднымі.

Вячаслаў Сідаракін.
Фота: Наша ніва

Перад Днём Волі былы сілавік Ігар Макар выступіў з відэазваротам да кіраўніка КДБ Івана Церцеля. Ігар Макар заявіў, што ведае пра правакацыі спецслужбоўцаў і назваў званні і ініцыялы трох асобаў, якіх нібыта ўжо затрымалі працаўнікі КДБ. Сярод затрыманых Макар назваў падпалкоўніка В. С.

Затрыманні, арышты і прысуды

Мастака Алеся Пушкіна, супраць якога распачалі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму, затрымалі, паведамляе «Наша ніва».

Вядомага мастака Алеся Пушкіна затрымалі проста на аб’екце, дзе ён выконваў працы па рэстаўрацыі.

Паводле сведак, затрымлівалі Пушкіна працаўнікі Кіраўскага РАУС паводле запыту калег з Горадні. На патрабаванне «пагутарыць» мастак ісці адмовіўся, таму на яго накінулі кайданкі і вынеслі чацвёра.

Мастак Алесь Пушкін.
Фота: Радыё Свабода

У Менску затрымалі 28-гадовую жыхарку сталіцы за «здзек над манументам Перамогі». Дзяўчына села на мармуровы падмурак помніка з бел-чырвона-белым сцягам і запісала відэа. Запіс зрабілі 25 сакавіка і размясцілі ў сацсетках. А 30 сакавіка дзяўчыну схапілі сілавікі.

Матэрыялы праверкі па факце «апаганьвання помніка» міліцыянты перадалі ў Следчы камітэт. Супраць дзяўчыны могуць распачаць крымінальную справу.

Фота: МУС Беларусі

Курʼера «Menu.by» Аляксандра 27 сакавіка схапілі амапаўцы каля станцыі метро «Пушкінская» . Курʼер дастаўляў з рэстарацыі ежу кліентам, але суд палічыў, што ён браў удзел у несанкцыянаванай акцыі. У выніку Аляксандру прысудзілі штраф 60 базавых велічыняў (1740 рублёў), піша TUT.by.

Адвакат паказаў суду дакументы, што Аляксандр сапраўды працуе ў кампаніі «Menu.by». У момант затрымання хлопец быў на працы, прымаў замову на ежу. Але нягледзячы на гэта суд прызнаў курʼера вінаватым паводле арт. 24.23 КаАП і пакараў яго штрафам 60 базавых велічыняў (1740 рублёў).

Hавiны
Кур’ера, які нёс ежу, затрымалі і асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу
2021.03.30 18:13

Беласток разарваў супрацу з Горадняй праз пераслед палякаў у Беларусі

Беластоцкая гарадская рада адзінагалосна прыняла рэзалюцыю адносна пераследу беларускіх палякаў. Мясцовае самакіраванне выступіла супраць пераследу польскай меншасці і пастанавіла спыніць афіцыйную партнёрскую супрацу з уладамі Горадні. Вяртанне да партнёрства будзе магчымае толькі пасля вызвалення польскіх актывістаў, паведамляе партал bialystok.pl.

Прадстаўнікі гарадской рады Беластоку заявілі, што ніколі не змірацца з тым, што палякі з суседніх Горадні, Берасця, Ліды ці Ваўкавыску пакутуюць ад пераследу толькі за тое, што яны палякі.

Hавiны
Беласток разарваў партнёрскую супрацу з Горадняй праз пераслед Саюзу палякаў у Беларусі
2021.03.30 16:27

Контрсанкцыі Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №128 «Аб прымяненні спецыяльных захадаў». Дакумент ставіць на мэце забеспячэнне бяспекі і абарону нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Ва ўказе вядзецца пра забарону на ўвоз у Беларусь асобных катэгорыяў тавараў, а таксама забарона на імпарт прац і паслуг фізічных асобаў і юрыдычных асобаў тых дзяржаваў, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі.

Дакладныя спісы санкцыйных тавараў і паслугаў вызначыць Саўмін. Таксама Савет міністраў атрымаў магчымасць скласці спіс замежных грамадзянаў і асобных кампаніяў, якія могуць трапіць пад беларускія санкцыі.

Hавiны
Лукашэнка ўвёў контрсанкцыі ў дачыненні краінаў Захаду
2021.03.30 20:28

На Гарадзеншчыне ўвялі збор за мінанне мяжы на аўтамабілі

Абласныя Саветы дэпутатаў увялі ў пунктах пропуску на Гарадзеншчыне мясцовы збор за мінанне машынамі дзяржаўнай мяжы. Такая магчымасць прадугледжваецца Падатковым кодэксам.

Дадатковы збор увялі да 1 студзеня 2023 года. Паведамляецца, што сабраныя сродкі пойдуць на папярэджанне каронавіруса і барацьбу з ім.

Збор памерам адну базавую велічыню будуць аплочваць кіроўцы аўтамабіляў пры пераездзе мяжы.

Расследaванні
Нявестка Лукашэнкі ў бізнесе на мільярды
2021.03.30 20:05

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў