Памёр актор Леанід Кураўлёў


На 86 годзе жыцця памёр знакаміты савецкі актор Леанід Кураўлёў. Пра гэта паведаміла 30 студзеня выданне «Daily Storm».

Леанід Кураўлёў.
Фота: Виталий Белоусов / РИА Новости

«Комсомольская правда» пісала, што ў студзені яго шпіталізавалі ў цяжкім стане ў адну з маскоўскіх клінік. У актора былі паніжаныя ціск і тэмпература. Леаніда Кураўлёва падключылі да кіслароду. Ён знаходзіўся пад кругласутачным наглядам медыкаў.

Леанід Кураўлёў быў зоркай савецкага кіно. Ён зняўся амаль у 250 фільмах. Сярод яго знакамітых роляў – Афоня ў аднайменным фільме, Шура Балаганаў у «Залатым цяляці», Жорж Міласлаўскі ў «Іван Васільевіч мяняе прафесію», Айсман у «17 імгненняў вясны» ды іншыя.

У 2014 годзе Кураўлёў падпісаў зварот дзеячаў культуры Расеі ў падтрыманне акупацыі ўкраінскага Крыму, а ў 2016-м назваў існаванне Расеі «выратаваннем міру» і заклікаў падтрымаць Уладзіміра Пуціна ў змаганні з Захадам.

Леаніда Кураўлёва пахаваюць у Маскве на Траекураўскіх могілках, піша «Эхо Москвы».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў