«Космас ТВ» былога кіраўніка КДБ Зайцава прапануе беларусам ахвяраваць грошы памежнікам


Беларусам пачалі прыходзіць смс-паведамленні ад інтэрнэт-правайдара «Космас ТВ» з просьбай дапамагчы фінансава беларускім памежнікам. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Польская памежная служба апублікавала відэа, на якім бачна, як беларускія памежнікі ўначы слепяць польскіх калегаў лазерамі і страбаскопамі. Здымак маю ілюстратыўны характар.
Фота: straz_graniczna / Twitter

«Складаная абстаноўка робіць экстрэмальнымі задачы, пастаўленыя перад памежнікамі! Давайце дапаможам палегчыць умовы іх службы!» – гаворыцца ў рассылцы.

У прыватнасці, беларусам прапануецца ахвяраваць грошы на карысць Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Артыкулы
«Можна трапіць у турму». Уцекачы не могуць развітацца з памерлымі роднымі ў Беларусі
2022.01.26 17:49

Памежнікі абвяргаюць збор сродкаў

У ДПК пацвердзілі, што ў рассылцы пазначаны сапраўдны разліковы рахунак, але заявілі, што «ведамства не мае ніякага дачынення да якіх-небудзь дабрачынных фондаў і не звярталася з просьбай пераводу грашовых сродкаў».

Памежнікі просяць «не пераводзіць грошы на ўказаныя рахункі і правяраць інфармацыю ў афіцыйных крыніцах».

Не ў першы раз?

У лістападзе «Космас ТВ» рассылаў смс з просьбай вакцынавацца «праз знаходжанне грамадзянаў з Блізкага Усходу». Але пазней рассылку назвалі «тэхнічным збоем».

З чэрвеня 2013 года генеральным дырэктарам «Космас ТВ» з’яўляецца Вадзім Зайцаў, які перад тым чатыры гады ўзначальваў КДБ Беларусі і якога вінавацяць у падрыхтоўцы замахаў на беларусаў за мяжой.

Hавiны
У 2012 годзе КДБ планаваў ліквідацыю апанентаў Лукашэнкі за мяжой?
2021.01.04 12:26

МГ belsat.eu

Стужка навінаў