Беларускім алімпійцам у Пекіне дазволілі размаўляць толькі з «правільнымі» медыямі


Чальцам дэлегацыі Беларусі на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне дазволена размаўляць толькі з прадстаўнікамі медыяў, акрэдытаваных Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) Беларусі.

Пра гэта паведаміла «Матч ТВ» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Аналітыка
«Запхнуць спартоўку ў багаж»? Чаго Беларусі чакаць ад Алімпіяды ў Пекіне, і колькі будзе медалёў
2022.01.26 14:31

Раней у каментары «Белсату» галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч не выключыў паўтарэння падзеяў, падобных да спробы беларускіх спартовых чыноўнікаў выслаць у Беларусь бягуху Крысціну Ціманоўскую, якая крытыкавала іх у сацыяльных сетках:

«Хоць на зімовых Гульнях спартоўцаў будзе менш, чым на летніх, назіральнікі ад рэжыму ўжо атрымалі пэўны досвед, і таму верагоднасць чагосьці нечаканага, чарговага чорнага лебедзя, на мой погляд, падае, хаця…»

На думку адмыслоўца, «самая незабітая каманда – у фрыстайлістаў. І што гэтым фрыстайлісты прыйдзе ў галаву ў выпадку нейкага поспеху або яшчэ чаго, невядома».

«Магчыма, тая ж Гуськова з п’едэсталу перадасць прывітанні Казеку, і ў чыноўнікаў ад гэтага ізноў распачнецца паралюш кагнітыўнай сістэмы, і яны паспрабуюць запхнуць спартоўку ў багаж і адправіць у Менск. Наўрад ці цяпер у Беларусі знойдзецца хаця б адзін чалавек, які паставіць сваю кватэру на тое, што такога інцыдэнту ў Пекіне дакладна не адбудзецца», – мяркуе Алег Гаруновіч.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў