Антырэкорд па каронавірусу, падрыхтоўка санкцыяў і рассылка ад «Космас ТБ». Галоўнае за 30 студзеня


Belsat.eu падводзіць вынікі нядзелі, 30 студзеня.

У Беларусі зафіксаваны новы антырэкорд па колькасці захварэлых на ковід за дзень – 2 387 новых выпадкаў. Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта рэкордны паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі. Прычым папярэдні рэкорд быў зафіксаваны толькі ўчора – 2 302 выпадкі інфікавання.

Беларусам пачалі прыходзіць смс-паведамленні ад інтэрнэт-правайдара «Космас ТБ» з просьбай дапамагчы фінансава беларускім памежнікам. У Дзяржаўным памежным камітэце пацвердзілі, што ў рассылцы пазначаны сапраўдны разліковы рахунак, але заявілі, што «ведамства не мае ніякага дачынення да якіх-небудзь дабрачынных фондаў і не звярталася з просьбай пераводу грашовых сродкаў».

Стала вядома, што чальцам дэлегацыі Беларусі на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне дазволілі размаўляць толькі з прадстаўнікамі медыяў, акрэдытаваных Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі.

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім выказаў шкадаванне, што «Беларусь усё больш раствараецца ў наратывах і замыслах Крамля, накіраваных супраць Украіны». Пра гэта ён напісаў у сваім Фэйсбуку, каментуючы некаторыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі і сумесныя расейска-беларускія вучэнні. «Думаю гэта не на карысць беларускаму суверэнітэту і дзяржаўнасці і, тым больш, сяброўству ўкраінскага і беларускага народаў. Бо «задума» Крамля добра вядомая – адрадзіць імперыю. А там не будзе месца для па-сапраўднаму незалежных Украіны і Беларусі», – падкрэсліў амбасадар.

Беларускія дыяспары за мяжой зладзілі шэраг акцыяў пратэсту супраць прыбыцця расейскіх войскаў у Беларусь, дзе яны пагражаюць суседняй Украіне. У прыватнасці, акцыі адбыліся ў Эдмантану ў Канадзе і польскай Торуні.

Hавiны
Нідэрландская тэлерадыёкампанія адмаўляецца ад назвы «Wit-Rusland» адносна Беларусі
2022.01.30 10:47

Міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Элізабэт Трас заявіла, што брытанскі ўрад можа пайсці на любыя санкцыі супраць Крамля, калі Расея нападзе на Украіну. У тым ліку яна не выключае, што можа быць арыштаваная нерухомасць расейскіх алігархаў у Лондане.

Сенатары ЗША вельмі блізкія да дасягнення пагаднення наконт закону аб санкцыях супраць Расеі ў сувязі з яе дзеяннямі ў дачыненні Украіны. Некаторыя санкцыі, прадугледжаныя законапраектам, могуць быць уведзены да ўварвання ў сувязі з тым, што Расея ўжо зрабіла (напрыклад, кібератакі на Украіну і намаганні па падрыву ўкраінскага ўрада знутры). Больш разбуральныя санкцыі будуць уведзены ў выпадку ўварвання ва Украіну.

Hавiны
«Гэта было б кашмарам». Эксперты распавялі, як заходнія санкцыі ўдараць па Расеі
2022.01.30 09:29

У Расеі на 86 годзе жыцця памёр знакаміты савецкі актор Леанід Кураўлёў.

РР belsat.eu

Стужка навінаў