Амбасадар Ігар Кізім: Беларусь усё больш раствараецца ў наратывах і замыслах Крамля, накіраваных супраць Украіны


Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пракаментаваў у сваім Фэйсбуку зварот Аляксандра Лукашэнкі да Нацыянальнага сходу.

Ігар Кізім звярнуў увагу на дзве заявы Лукашэнкі, якія выклікалі ў дыпламата неразуменне: «Мы вернем нашу Украіну ва ўлонне нашага славянства» і «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны».

Аналітыка
«Я не забранзавеў». Лукашэнка выступіў з трохгадзінным пасланнем. Пераказваем галоўнае
2022.01.28 16:49

Паводле Кізіма, незразумела, хто такія «мы»:

«Калі «МЫ» гэта Беларусь, то відавочна, што з беларусамі мы і ёсць тое самае «ўлонне славянства» (дарэчы, і палякі там, і балгары і славакі ды інш.) і нам туды вяртацца не трэба, мы яго не пакідалі.

Калі «МЫ» гэта А.Лукашэнка і У.Пуцін, а «ўлонне НАШАГА славянства» гэта саюз Беларусі з РФ, то казаць пра Расею як пра «славянскую» дзяржаву хутка наогул будзе складана, а вяртацца ва «ўлонне» (ці, правільней, у саюз), дзе ёсць краіна, якая захапіла ўкраінскі Крым, развязала і працягвае вайну на Данбасе, ахвярамі якой сталі дзясяткі тысяч славянаў, не захоча яшчэ не адно пакаленне ўкраінцаў».

Што тычацца фразы «хочаш міру — рыхтуйся да вайны», то гэтаму складана запярэчыць, кажа Кізім. «Але тут узнікае пытанне: да вайны супраць каго рыхтуецца Беларусь? І калі прааналізаваць апошнія заявы беларускіх вайскоўцаў, то выходзіць што, у тым ліку, і супраць Украіны», – канстатуе ён.

Hавiны
Што трэба ведаць пра вучэнні «Саюзная рашучасць» і звязаныя з імі пагрозы
2022.01.20 10:40

Кізім кажа, што праводзіць вучэнні на сваёй тэрыторыі мае права кожная дзяржава. Але цяпер у 20-50 км ад мяжы з Украінай знаходзяцца расейскія вайскоўцы. Што яны будуць тут рабіць – «гэта пытанне».

«Я не буду каментаваць «арыгінальнасць» задумы (вучэнняў – заўв.belsat.eu), які мяркуе падзел Украіны на дзве часткі яшчэ да пачатку «ўварвання». Гэта справа вайскоўцаў. Але сумна назіраць, як Беларусь усё больш «раствараецца» ў наратывах і «замыслах» Крамля, накіраваных супраць Украіны.

Думаю гэта не на карысць беларускаму суверэнітэту і дзяржаўнасці і, тым больш, сяброўству ўкраінскага і беларускага народаў. Бо «задума» Крамля добра вядомая – адрадзіць імперыю. А там не будзе месца для па-сапраўднаму незалежных Украіны і Беларусі. Думаю, нам пра гэта трэба памятаць», – падкрэсліў амбасадар.

ПраСвет
Ці магчымая правакацыя супраць Украіны на мяжы Беларусі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык
2022.01.27 21:40

РР belsat.eu

Стужка навінаў