У Менску прайшоў марш супраць прызнання БЧБ-сцяга экстрэмісцкім


Беларускія пратэстоўцы адказалі на спробы забараніць бел-чырвона-белы сцяг новымі пратэстамі.

Раніцай 30 студзеня жыхары Вольнага Усходу ў Менску выйшлі на марш супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім.

«Гэта наш сцяг!» – пішуць нашыя чытачы.

Самыя ўважлівыя гледачы знойдуць на відэа сабачку і БЧБ-графіці.

29 студзеня стала вядома, што «неабыякавыя грамадзяне» накіравалі ў Генпракуратуру зварот, у якім просяць вызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім. Адпаведны пакет законаў ужо рыхтуюць.

З крытыкай такой забароны ўжо выступіла Святлана Ціханоўская і нават дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі.

Каардынацыйная рада стварыла петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белай сімволікі экстрэмісцкай. На гэты момант яе падпісалі больш за 10 500 чалавек.

Hавiны
«Канчатковы прысуд чырвона-зялёнаму сцягу». Палітычныя аглядальнікі ацанілі спробы забараніць БЧБ-сімволіку
2021.01.30 09:48

МГ belsat.eu

Стужка навінаў