У Маскве затрыманы галоўны рэдактар выдання «Медиазона»


Галоўнага рэдактара «Медиазоны» Сяргея Смірнова затрымалі ў пад’ездзе ўласнага дома. У гэты момант ён ішоў на шпацыр з сынам. Паводле версіі паліцэйскіх, прычынай з’явіліся «заклікі да мітынгу, альбо ўдзел у ім», паведамляе Vot Tak TV.

Як Сяргей Смірноў паспеў паведаміць сваім калегам, яго спынілі паліцыянты ў бронекамізэльках і аператыўнік ў цывільным. Журналісту інкрымінуюць парушэньне закону аб мітынгах (артыкул 20.2 Каап). Да яго выехаў адвакат Алан Гамазаў. Дзіця застанецца з рэдактарамі выдання.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Галоўны рэдактар «Медиазоны» Сяргей Смірноў затрыманы супрацоўнікамі паліцыі. 28 мая 2020 г., Масква. Фота

21 студзеня галоўрэда «Медиазоны» Сяргея Смірнова паліцэйскія ўжо спрабавалі наведаць у шэсць раніцы. Па месцы прапіскі яго не было. Сілавікі высачылі яго ў паліклініцы, куды ён паехаў па лекі для мамы. «Прасачылі па білінгу, неверагодна», — напісаў журналіст.

Тады падставай стаў мітынг, які прыхільнікі Аляксея Навальнага планавалі правесці 23 студзеня. Смірнову і яшчэ некалькім дзясяткам чалавек па ўсёй краіне сілавікі паспрабавалі ўручыць «папярэджанні» аб недапушчальнасці акцыі.

Акцыі за вызваленне лідара расейскай апазіцыі прайшлі 23 студзеня ў больш чым ста расейскіх гарадах. Паводле падлікаў сеткі рэгіянальных штабоў Навальнага, у іх узялі ўдзел 250-300 тысяч чалавек. Па дадзеных «ОВД-Инфо», на 14 гадзін 26 студзеня, затрымалі 3893 чалавекі. З іх 1533 – у Маскве. У выніку пратэстаў сілавікі завялі 19 крымінальных спраў. Кіраўнік сеткі штабоў Леанід Волкаў і дырэктар ФБК Іван Жданаў анансавалі новыя акцыі 31 студзеня і 2 лютага.

МП /АА/ Vot Tak TV

Стужка навінаў