Мытнікі сярод запчастак знайшлі ў фуры легкавы аўтамабіль


Аўтамабіль, які спрабавалі ўвезці ў Беларусь. Крыніца: customs.gov.by

Гарадзенскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь легкавога аўтамабіля, схаванага сярод запчастак. Пра гэта паведамілі ў ДМК.

Кіроўца вялікагруза, які ехаў з Літвы праз пункт пропуску «Катлоўка», прадставіў да мытнага кантролю дакументы, паводле якіх перамяшчаліся аўтамабільныя запчасткі, што былі ва ўжытку.

Але мытнікі знайшлі не толькі заяўлены тавар. Акрамя 64 «лішніх» запчастак, якія забыліся пазначыць у дакументах, у цяжкавіку знаходзіўся легкавы аўтамабіль Mercedes 1994 года выпуску з ключом у замку запальвання і палівам у баку, а таксама дэталі кузава і тэхнічны пашпарт.

Пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 ст.14.5 КаАП, санкцыя якой прадугледжвае штраф у памеры да 30% ад кошту незаконна ўвезенага тавару.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў