175-ы дзень пратэстаў: беларусы абараняюць бел-чырвона-белы сцяг, сілавікі атакуюць symbal.by


Belsat.eu падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.

Атака на symbal.by

Днём у памяшканне symbal.by на праспекце Машэрава ў Менску прыйшлі працаўнікі АБЭЗ РУУС Савецкага раёну. Сілавікі забралі ўсю тэхніку з офісу symbal.by, тавары кампаніі і адвезлі ў Савецкі РУУС чатырох працаўнікоў крамы: Мікіту Броўку, Ксенію Міклашэўскую, Вольгу Ігнатовіч і Анастасію Трафімчык.

У размове з belsat.eu дырэктар symbal.by Павел Белавус распавёў, што сувязі з працаўнікамі symbal.by ён цягам дня не меў, бо міліцыянты папрасілі іх выключыць тэлефоны. Таму дагэтуль незразумела, якія да іх у сілавікоў прэтэнзіі. Аднак у міліцыі Паўлу Белавусу пацвердзілі, што Мікіта Броўка і Ксенія Міклашэўская затрыманыя і іх павязуць у ізалятар на Акрэсціна. Які статус маюць Вольга Ігнатовіч і Анастасія Трафімчык, пакуль высветліць не атрымалася.

Hавiны
Сілавікі затрымалі працаўнікоў symbal.by
2021.01.30 20:21

Імаверна, праверка АБЭЗ звязаная з прадукцыяй крамы з бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоняй». Нагадаем, зусім нядаўна пад ціскам спецслужбаў былі вымушаныя зачыніцца крама «Мой модны кут» і онлайн-крама «БЧБ.бел».

Пераслед актывістаў і журналістаў

ГУБАЗіК абвесціў пра затрыманне «арганізатара раённых маршаў» – 31-гадовага адміністратара телеграм-чатаў Фрунзенскага раёна Менску («Жудро-суседзi») і Менскага раёна («Тарасава»). У дачыненні мужчыны быў складзены адміністратыўны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. На відэа, якое было апублікавана МУС, затрыманы мянчук на фоне чырвона-зялёнага сцяга кажа, што ён раскайваецца і што «пратэст згасае».

Hавiны
ГУБАЗіК абвесціў пра затрыманне «арганізатара раённых маршаў»
2021.01.30 17:00

Тым часам спецслужбы працягваюць наступ на рэгіянальныя незалежныя СМІ. Стала вядома, што ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК 29 студзеня былі выкліканыя на допыт у якасці сведак некалькі чалавек, якія мелі дачыненне да сайта orsha.eu. Пра што вялася гаворка на допыце дакладна невядома, бо ўсе яны падпісалі распіску пра неразгалошванне таямніцы следства. Аднак рэдакцыя выказвае здагадка, што гэта можа быць звязана з фінансавай праверкай Ігара Казмерчака як уладальніка сайта orsha.eu.

Hавiны
ДФР зацікавіўся працай рэгіянальнага парталу orsha.eu
2021.01.30 16:41

Абарона бел-чырвона-белага сцяга

Каардынацыйная рада стварыла петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белай сімволікі экстрэмісцкай. Толькі за першы дзень петыцыю падпісалі больш за 42 тысячы чалавек.

Зварот стаў адказам на просьбу сотні беларусаў да Генеральнай пракуратуры забараніць бел-чырвона-белую сімволіку. На гэтай падставе ведамства рыхтуе дакументы для абвяшчэння сцяга і іншай сімволікі ў бел-чырвоных колерах экстрэмісцкай.

Hавiны
«Канчатковы прысуд чырвона-зялёнаму сцягу». Палітычныя аглядальнікі ацанілі спробы забараніць БЧБ-сімволіку
2021.01.30 09:48

З крытыкай такой забароны ўжо выступіла Святлана Ціханоўская і нават дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі.

Беларусы ад самай раніцы 30 студзеня ладзілі акцыі падтрымкі нацыянальнага сцяга.

Hавiны
У Менску прайшоў марш супраць прызнання БЧБ-сцяга экстрэмісцкім
2021.01.30 11:31

Стварэнне міжнароднага механізму пераследу злачынстваў

Па выніках сустрэчы Паўла Латушкі з дзяржсакратаром нямецкага МЗС Мігелем Бэргерам стала вядома, што Нямеччына выступіць з ініцыятывай стварэння міжнароднага механізму крымінальнага пераследу асобаў, вінаватых у палітычных рэпрэсіях у Беларусі.

На сустрэчы, якая адбылася напярэдадні ў Берліне, Латушка і Бэргер абмеркавалі «падыходы да прыняцця чацвёртага пакета санкцыяў ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі».

«Мігель Бэргер праінфармаваў аб тым, што Нямеччына выступіць з ініцыятывай стварэння міжнароднага механізму крымінальнага пераследу асобаў, вінаватых у злачынствах і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі», – паведаміў тэлеграм-канал Латушкі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў