3 сакавіка будзе да 15 градусаў цяпла


3 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе месцамі невялікія дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ад пяці градусаў цяпла на поўначы да 15 вышэй за нуль на поўдні Беларусі.

У Менску 3 сакавіка без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 %). Тэмпература паветра раніцай ад трохі да пяці вышэй за нуль, днём паветра прагрэецца да 11 градусаў, вечарам чакаецца ад пяці да сямі градусаў са знакам плюс.

Фотарэпартаж
120 чалавек пайшлі ўночы ў пушчу, каб вы перасталі баяцца ваўкоў
2020.02.04 20:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў