3 ліпеня – дажджы і вецер, але пацяплее


Сіноптыкі паведамляюць пра пахмурнае надвор’е ў афіцыйны Дзень Незалежнасці.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Удзень месцамі па поўначы краіны магчыма навальніца.

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень – месцамі парывісты.

Тэмпература ўначы і раніцай ад + 7 да + 12, удзень ад + 14 да + 19, а ў паўднёва-заходніх раёнах да + 21.

 

Стужка навінаў