3-гадовы хлопчык схаваўся ад сястры ў пральнай машыне і памёр


Хлопчык гуляў у хованкі з 5-гадовай сястрой. Ён схаваўся ў пральную машыну і выпадкова закрыўся.

Дзяўчынка не змагла яго знайсці і паведаміла бацькам, што брат кудысьці знік.

Бацька знайшоў дзіця ў пральнай машыне. У крытычным стане хлопчыка прывезлі ў шпіталь, дзе ён памёр.

Трагічнае здарэнне адбылося ў польскім горадзе Слупск.

Пракуратура праводзіць праверку на прадмет ненаўмысных дзеянняў, якія прывялі да смерці, паведамляе сайт польскага тэлеканалу tvn24.pl.

«Бацькі былі ў хаце і задрамалі, а дзеці гулялі», – распавядае Пётр Нерэбіньскі з раённай пракуратуры гораду Слупск.

Бацькі былі цвярозыя.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў