3 чэрвеня навальніцы і жоўты ўзровень небяспекі


У сераду 3 чэрвеня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, папярэджвае Белгідрамет.

Днём 3 чэрвеня месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы. Сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.

Днём тэмпература паветра ад 13 да 19 градусаў цяпла.

У Менску чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90 %), магчымая навальніца. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай ад 9 да 11 вышэй за нуль днём ад 15 да 17 градусаў цяпла, вечарам каля 12 са знакам плюс.

Hавiны
Аператар экскурсіяў у чарнобыльскую зону: Згарэла траціна турыстычных аб’ектаў
2020.04.14 23:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў