Шварцэнбэрг: Рашэнне наконт санкцыяў прынялі, і яно вельмі сур'ёзнае


Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс-Запад», Еўразвяз увядзе дадатковыя санкцыі ў дачыненні Беларусі. Гэтую інфармацыю пацвердзіў міністр замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнбэрг на прэс-канферэнцыі ў Маскве 20 траўня.

«Гэтае рашэнне ўжо прынятае, і яно вельмі сур’ёзнае», – заявіў Шварцэнбэрг. Кіраўнік МЗС Чэхіі таксама сказаў, што «ёсць прадстаўнікі некаторых краінаў, якія лічаць, што трэба ўводзіць санкцыі так, каб яны былі эканамічнымі і датычылі як найбольшай колькасці сфераў грамадства».

Шварцэнбэрг таксама падкрэсліў, што ён – праціўнік эканамічных санкцыяў у адносінах да Беларусі. «Я лічу, што санкцыі мусяць датычыць толькі прадстаўнікоў рэжыму. Яны мусяць быць суровымі і мусяць датычыць у цэлым уладаў», – заявіў чэх.

belsat.eu

Стужка навінаў