Стваральнікаў віртуальнага абменніку шукае генпракуратура


Дзяржаўным установам абмежавалі доступ да інтэрнэт-рэсурсу.

Генпрfкуратура шукае стваральнікаў сайту нелегальнага абмену валют, якія стаў вельмі папулярным у Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў 19 траўня кіраўнік упраўлення Генпракуратуры па нагладзе за выкананнем заканадаўства і законнасцm прававых актаў Павел Радзівонаў.

Паводле яго, пракуратура вынесла пастанова пра абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсу, які прапагандуе незаконны абмен валюты. Пастанова датычыць дзяржаўных установаў.

Называць сайт ён не стаў, каб “не ствараць яму рэкламу”. Аднак, як стала вядома, мова ідзе пра сайт prokopovich.net, ставральнікі якога назвалі яго “пешым у свеце электронным пунктам наяўнага валютнага абмену”.

Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што на сайце ўсталёўваюцца адвольныя курсы абмену валюты і канверсіі, якія не адпавядаюць банкаўскім. “Генпаркуратура канстатуе, што прапаганда такой дзейнасці ёсць незаконнай і мусіць быць спынена”, – заявіў Радзівонаў.

Ён заўважыў, дзейнасць сайту прыцягвае злачынцаў, таму людзі, якія карыстаюцца паслугамі яго паслугамі, могуць стаць ахвярамі махляроў. Аднаго махляра, які незаконна зарабіў 66 млн руб., пракуратура ўжо затрымала і змясціла пад варту, сказаў Радзівонаў.

Мяркуючы па рэакцыі прадстаўніка пракуратуры, для яго стала адкрыццём, што на партале tut.by з’явіўся рэсурс, які інфармуе грамадзянаў пра наяўнасць валюты ў пунктах абмену. Радзівонаў заявіў, што гэта стане прадметам кантролю праваахоўчых органаў.

belsat.eu

Стужка навінаў