29-гадовы хлопец павесіўся на дрэве ў Менску


На вуліцы Прытыцкага ў Менску знайшлі павешанага на дрэве чалавека. Пра гэта TUT.BY паведамілі чытачы.

«А 10 раніцы каля ГЦ «Скала», дзе інсталяцыя з аленямі, за прыпынкам на дрэве «вісеў» хлопец з партфелем, на месцы былі хуткая і Следчы камітэт», – напісала выданню відавочца.

У Следчым камітэце пацвердзілі, што ў гэтым раёне ў лесапаласе а 8:30 знайшлі цела 29-гадовага хлопца. Раніцай там працавала следча-аператыўная група.

Паводле папярэдняй інфармацыі, смерць хлопца не носіць крымінальнага характару, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў