Ад Харкава да Львова. Расея ўчыніла масаваную паветраную атакую гарадоў Украіны


Расея ўчыніла камбінаваную атаку на Украіну з выкарыстаннем розных тыпаў ракетаў, а таксама дронаў-камікадзэ. Напад праводзіўся ў некалькі хваляў, ноччу і раніцай.

Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр ноччу паведаміў, што абломкі збітага дрона трапілі ў шматпавярховік у абласным цэнтры. Пачаўся пажар, дадзеныя аб пацярпелых удакладняюцца.

Мэр Харкава Ігар Тэрэхаў паведаміў, што ноччу ў горадзе адбылося не менш за 8 выбухаў, ёсць праблемы з электрычнасцю для транспарту. Харкаў абстрэльвалі ракетамі С-300 і Х-22. Раніцай, паводле Тэрэхава, у Харкаве былі яшчэ 4 «прылёты».

У Сумскай вобласці ў выніку ракетнага ўдару па Канатопе пацярпелі 3 асобы. Быў пашкоджаны шматкватэрны дом і станцыя тэхабслугоўвання, загарэўся аўтамабіль. Раніцай мясцовая адміністрацыя паведаміла, што ў небе над Сумскай вобласцю былі знішчаны 2 дроны-камікадзэ.

Мэр Львова Андрэй Садавы распавёў, што горад атакавалі больш за 10 дронаў-камікадзэ «Shahed». Ёсць загаранні на аб’ектах крытычнай інфраструктуры.

Журналісты рэсурсу «Суспільне» паведамляюць пра выбух пад Чаркасамі.

На момант напісання матэрыялу расейская атака працягваецца, паветраная трывога абвешчаная ў розных рэгіёнах Украіны. Мэр Кіева Віталь Клічко паведамляе, што ў горадзе працуюць сілы супрацьпаветранай абароны. Паводле медыяў, выбухі адбываюцца ў Дняпры і Запарожжы.

Аналітыка
Расея атакуе, але выйсці з пазіцыйнага тупіка не можа. Тлумачым, што адбываецца на фронце
2023.12.27 19:15

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў