Яшчэ аднаго беларускага пратэстоўца, Дзмітрыя Падлобнікава, сабраліся экстрадаваць з Расеі


Дзмітрыю Падлобнікаву ў Беларусі пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі за «групавое парушэнне парадку» і «гвалт супраць міліцыянта».

Дзмітрый Падлобнікаў.
Фота: dissidentby.com

Затрыманага ў Расеі ў ліпені Дзмітрыя Падлобнікава вывезлі з СІЗА ў Каломне і, магчыма, ужо экстрадуюць у Беларусь, піша «Deutsche Welle» са спасылкай на словы адвакаткі ад 28 снежня. Паводле адвакаткі, экстрадыцыя адбываецца з парушэннямі.

Паводле звестак BBC, экстрадаваць Падлобнікава мусяць да 6 студзеня. Агулам у Расеі арыштавалі як мінімум 20 беларусаў паводле палітычны справаў, частку экстрадавалі (у тым ліку некаторых выдалі, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суду правоў чалавека).

25-гадовы Дзмітрый Падлобнікаў у 2020 годзе ўдзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах у Жодзіне – выйшаў на плошчу, быў пабіты сілавікамі да страты прытомнасці. Яго затрымлівалі 9 жніўня 2020 года, але вызвалілі праз тры дні – ён з’ехаў у Расею, працаваў будаўніком.

Мінулай зімой у ягонай маці ў Беларусі прайшоў ператрус, пасля ейнага сына абвясцілі ў вышук затрымалі ў Маскве. Падлобнікаў абскарджваў у судзе рашэнне аб выдачы, але Маскоўскі абласны суд вырашыў, што няма доказаў катаванняў або жорсткага абыходжання з пратэстоўцам.

Hавiны
Адвакат Аляксея Кудзіна патлумачыла, чаму Расія не мела права высылаць спартоўца
2021.07.24 14:12

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў