Урад Украіны падоўжыў для беларусаў тэрмін прыбывання ў краіне да 180 дзён без рэгістрацыі


На паседжанні Кабінета міністраў Украіны 29 снежня было прынятае рашэнне яшчэ на год падоўжыць дзеянне пастановы, якая дазваляе грамадзянам Беларусі легальна знаходзіцца ва Украіне да 180 дзён, паведамляе Украінскае інфармацыйнае агенцтва.

Беларусы ў Кіеве. Фота чытачоў Белсату

Нагадаем, у верасні мінулага года беларуская ініцыятыва Free Belarus Center і ўкраінскія праваабаронцы запусцілі ініцыятыву па змене ўмоваў знаходжання для беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць родную краіну ў сувязі з палітычным пераследам.

У выніку яе ад снежня 2020 года да 31 снежня 2021 года на грамадзян Беларусь не распаўсюджваюцца абмежаванні па часовым знаходжанні (звычайна гэта 90 дзён). Так, у адпаведнасці з пастановай, беларусы, якія прыбылі ва Украіну на законных падставах, могуць часова знаходзіцца на яе тэрыторыі не больш за 180 дзён на працягу 365 дзён. Цяпер гэтая пастанова падоўжана да канца снежня 2022 года.

Hавiны
Офіс Святланы Ціханоўскай падвёў вынікі працы за год
2021.12.29 21:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў