Улады заблакавалі сайт баранавіцкага выдання «Intex-Press»


Сайт незалежнага баранавіцкага інтэрнэт-выдання «Intex-Press» ад 29 снежня заблакаваны.

Такі «падарунак» ад Міністэрства інфармацыі выданне атрымала да дня заснавання 30 снежня, даслаўшы копію загаду за подпісам міністра аб абмежаванні доступу да сайту intex-press.by.

Друкаваная версія газеты Intex-press.
Фота: Intex-press / Вконтакте

Прычынай блакавання сайту нібыта сталі «парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена». Колькі часу будзе дзеяць гэтае абмежаванне, не пазначана.

«На жаль, наш сайт ужо перастаў адчыняцца ў Беларусі. На гэты момант нашыя спецыялісты вырашаюць тэхнічныя пытанні для аднаўлення доступу да нашых матэрыялаў. Мы працягваем працаваць для вас і спадзяемся, што вы застаняцеся з намі і падтрымаеце нас у гэты няпросты час», – напісала рэдакцыя ў тэлеграм-канале «Intex-Press».

На дадзены момант сайт даступны праз VPN, таксама працуюць сацсеткі выдання.

Праблемы ў рэдакцыі з’явіліся пасля публікацыі інтэрв’ю са Святланаю Ціханоўскай. Размова з экс-кандыдаткаю на прэзідэнцтва трапіла пад жорсткі прэсінг з боку ўладаў і была ўлучаная ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а рэдакцыя была вымушана заплаціць штраф. У траўні рэгіянальная газета «Intex-press» упершыню за 26-гадовую гісторыю існавання не выйшла ў друкаванай версіі: тады выдавецтва скасавала дамову на друк.

Артыкулы
«Вы з «Hrodna.life»? Можна паціснуць вам руку?» Як працуюць рэгіянальныя журналісты, якіх выціскаюць з Беларусі
2021.07.20 07:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў