У Будслаўскім касцёле, які сёлета пацярпеў ад пажару, пройдзе богаслужэнне на заканчэнне года


У Будслаўскі касцёл, які ў траўні гэтага года гарэў, вяртаюцца богаслужэнні, паведамляе Еўрарадыё.

Будслаўскі касцёл з новым дахам. 26 верасня 2021 года.
Фота: budslau / Telegram

Так, 31 снежня а 23:00 там пройдзе Святая Імша на заканчэнне года, а 1 студзеня а 12:00 Урачыстасць Багародзіцы Марыі.

На 2 студзеня а 12:00 запланаваная Святая Імша.

Нагадаем, пасля пажару, ад якога вельмі моцна пацярпеў дах, неабыякавыя людзі сабралі больш за 1,1 млн рублёў на адбудову касцёлу.

Hавiны
Што паспелі да зімы зрабіць у Будслаўскім касцёле
2021.12.05 13:18

АД, belsat.eu

Стужка навінаў