У Беларусі прызналі першыя 4 выпадкі штаму о-мікрон


Смерцяў ад новага штаму вірусу SARS-CoV-2 пакуль мала – фіксуюць адзінкавыя выпадкі. Але штам хутка «захоплівае» краіны і выклікае больш заражэнняў. І калі шанцы памерці кожнага асноўнага хворага ніжэйшыя, смерцяў агулам можа стаць больш.

Фота: ТК / Белсат

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 29 снежня ўпершыню паведаміла аб выяўленні ў Беларусі штаму о-мікрон вірусу SARS-CoV-2. Спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі выявілі там у чатырох чалавек, ва ўсіх лёгкае цячэнне хваробы.

Імаверна, штам быў у Беларусі і раней: яго выявілі ва ўсіх суседніх краінах яшчэ ў сярэдзіне снежня. У шэрагу краінаў, у ліку якіх Злучаныя Штаты, о-мікрон стаў дамінуючым штамам. Да таго ж, ёсць падставы сумнявацца ў праўдзівасці паведамленняў Мінздароўя: афіцыйная статыстыка выглядае нерэалістычна, а колькасць «лішніх» смерцяў у 15 разоў перавышае колькасць прызнаных смерцяў ад каронавіруса.

Hавiны
Штам о-мікрон ужо можа быць у Беларусі. Але бяда цяпер – з грыпам і «чысткамі»
2021.12.07 13:36

Даследаванні новага штаму пакуль толькі пачынаюцца. Ужо зразумела, што ён распаўсюджваецца значна хутчэй за мінулыя штамы і што ім істотна часцей заражаюцца тыя, хто ўжо перахварэў.

Але адносна таго, ці ён выклікае лягчэйшыя сімптомы, ці не менш цяжкія за ранейшыя штамы, звесткі спрэчныя. Ды падобна, што вакцыны па-ранейшаму бароняць ад цяжкіх наступстваў COVID-19, хоць і з меншай эфектыўнасцю.

Hавiны
Штам о-мікрон. Што трэба ведаць беларусам і што рабіць кожнаму
2021.12.02 17:52

АА belsat.eu

Стужка навінаў