Польшча ўпершыню з лета не выявіла ніводнай спробы незаконна перайсці мяжу з Беларусі


За 28 снежня не заўважылі ні адной спробы нелегальнага пераходу мяжы, хоць Памежная ахова Польшчы піша, што заўважыла пад мяжой групы да 30 асобаў, якія падыходзілі да мяжы, але ўцякалі пры набліжэнні памежнікаў.

Беларуска-польская мяжа.
Фота: Straz_Graniczna / twitter

Такога не было прынамсі са жніўня – штодзень польскія памежнікі заўважалі спробы нелегальнага пераходу з Беларускага боку, спачатку затрымлівалі асноўную масу парушальнікаў, а потым сталі іх разварочваць у Беларусь. Агулам ад пачатку года палякі налічылі 39,5 тысячы парушальнікаў беларуска-польскай мяжы.

«Адносны спакой» на мяжы заўважылі і літоўцы. Але міністарка ўнутраных справаў казала, што на святы памежнікі будуць знаходзіцца ў максімальнай гатовасці, бо «мусяць быць гатовымі да любога сцэнару».

Даследчык Цэнтру новых ідэяў, сацыёлаг Генадзь Коршунаў мяркуе, што «польскі этап» міграцыйнага крызісу завяршаецца, але можа пачацца «латвійскі этап» – на беларуска-латвійскай мяжы фіксавалі рэкордна вялікую колькасць парушальнікаў.

Hавiны
Што будзе з Беларуссю ў 2022 годзе? Спыталі палітолага, эканаміста і псіхолага
2021.12.29 07:30

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў