Офіс Святланы Ціханоўскай падвёў вынікі працы за год


Офіс Святланы Ціханоўскай падвёў вынікі сваёй працы за 2021 год.

Фота: АГ / Белсат

Так, у 2021 годзе больш за 200 тысячаў чалавек далучыліся да плану «Перамога», 785 тысяч беларусаў выступілі ў падтрымку перамоваў і прагаласавалі на платформе «Голас», а ў «Рабочы Рух» запісаліся 18,7 тысяч чалавек.

На Эканамічны план дапамогі для дэмакратычнай Беларусі пры дапамозе Еўразвязу было выдзелена 3 мільярда з патэнцыялам мабілізацыі да 10 мільярда еўра агульнай дапамогі пасля пераменаў.

Таксама паведамляецца, што 59 краінаў не прызналі Лукашэнку прэзідэнтам, а 41 краіна ўвяла абмежаванні супраць рэжыму.

Між тым, у гэтым годзе Святлана Ціханоўская правяла 130 міжнародных выступленняў і дала 559 інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ аб сітуацыі ў Беларусі, правяла 360 сустрэча з палітыкамі на вышэйшым узроўні, дыпламатамі і НДА падчас візітаў. Таксама Офіс правёў больш за 150 віртуальных і асабістых сустрэч з валанцёрамі, актывістамі, лекарамі, партнёрамі з дэмакратычных сілаў, больш за 100 віртуальных і асабістых сустрэч з беларускай дыяспарай.

Валанцёры Офіса Ціханоўскай адправілі больш за 12 000 лістоў і паштовак палітвязням.

Беларусы правялі 525 акцый салідарнасці па ўсім свеце. Запушчана 34 праекты дапамогі бежанцам і рэпрэсаваным.

Аб’ектыў
«Дапамагаць беларусам і ціснуць на рэжым»
2021.12.24 22:17

АД, belsat.eu

Стужка навінаў