Максіма Знака этапавалі з «Валадаркі» ў невядомую калонію


Бацька палітвязня не ведае, дзе менавіта Максім Знак будзе адбываць пакаранне.

Марыя Калеснікава і Максім Знак. Менск, Беларусь.
Фота: Виктор Бабарико / Facebook

Аляксандр Знак, бацька зняволенага юрыста і сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максіма Знака, расказаў пра этапаванне радыё «Свабода».

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня 2020 года, больш за год быў у менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Цяпер яго кудысьці накіравалі адбываць пакаранне. Куды менавіта – мусяць паведаміць жонцы, калі ён даедзе, а дарога можа заняць не адзін дзень.

Знака асудзілі разам з Марыяй Калеснікавай: яго на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, яе – на 11 гадоў агульнага за «змову з мэтай захопу ўлады», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі». 24 снежня Вярхоўны Суд адхіліў апеляцыйную скаргу і пакінуў вырак без зменаў.

Паведамленняў пра этапаванне Калеснікавай пакуль не было. Перад этапам ёй далі пабачыць бацьку.

Артыкулы
На імгненне падумала, што застрэляць. Ціханоўская расказала, як яе вывозілі з Беларусі ў жніўні 2020 года
2021.12.07 15:31

АА belsat.eu

Стужка навінаў