Фальшывы «ByPol» стаў рассылаць адрасы «закладак». Сапраўдны папярэдзіў аб правакацыі


Пакуль сам «ByPol» не абвесціць павышанай ці поўнай ступені гатовасці, рассылаць інструкцыі плану «Перамога» ён не будзе.

Лагатып ініцыятывы былых сілавікоў «ByPol». Выява: BYPOL / Youtube

Сітуацыйна-аналітычны цэнтр пры ініцыятыве былых беларускіх сілавікоў «ByPol» заўважыў рассылку фальшывых паведамленняў ад імя «ByPol» з інструкцыямі нібыта ў межах плану «Перамога».

У сувязі з гэтым Сітуацыйна-аналітычны цэнтр паведаміў: інструкцыі да ўдзелу ў плане «Перамога» будуць рассылацца толькі пасля абвяшчэння падвышанай ці поўнай ступені гатовасці і толькі з чат-ботаў, спасылкі на якія даюцца ў каналах супольнасці і праз афіцыйны бот (@plan_peramoga_bot у Telegram).

Артыкулы
Ад флэш-мобаў да атак з дронаў. Як беларусы змагаліся з рэжымам Лукашэнкі ў 2021 годзе
2021.12.28 14:46

У выпадку падазрэнняў прапаноўваюць звязвацца праз бот @OSB_By_Pol у Telegram або праз пошту sacbelarus@protonmail.com. Прадстаўнікі ініцыятывы нагадваюць, што могуць папрасіць аб відэасувязі з удзельнікамі плану.

Прыклады «фальшывага Байполу» раней прывёў блогер Антон Матолька. Людзей заклікалі ў пэўны час прыйсці ў пэўнае месца і забраць «схрон». На думку блогера, такія паведамленні прыйшлі тым, хто зарэгістраваўся ў фэйкавым боце, меркавана, створаным сілавікамі.

Такія фальшывыя паведамленні могуць быць не проста жартамі, а падставай для крымінальнай справы: беларускія сілавікі назвалі «ByPol» і план «Перамога» «экстрэмісцкімі фармаваннямі», а за ўдзел у такіх фармаваннях пагражаюць крымінальнай адказнасцю з пакараннем да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Аналітыка
Як ГУБАЗіК рыхтаваў фэйкавы тэракт на Дзень Волі. Новае расследаванне «ByPol»
2021.11.25 16:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў