Экс-прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон стаў падазраваным у крымінальнай справе


Былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон стаў падазраваным у крымінальнай справе аб крадзяжы 12 мільёнаў долараў, паведамляе выданне NewsMaker.

Былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.
Фота: Reuters

Паводле яго, справа звязаная з падзеямі, якія адбыліся да 2008 года, калі ён быў міністрам эканомікі і гандлю Малдовы.

«Мне сказалі, што я падазраваны, не абвінавачаны. Усе, хто праходзіць у гэтай справе – падазраваныя <…> Я прыйшоў, гатовы супрацоўнічаць з тымі, хто вядзе гэтую справу. Мы гатовыя абмяркоўваць усё, бо мы невінаватыя», – заявіў Дадон.

Раней у Генпракуратуры паведамлялі аб распачатай крымінальнай справе паводле факту крадзяжу фінансавых сродкаў дзяржавы ў асабліва буйных памерах пры імпарце электраэнергіі ў Малдову. Згодна з версіяй следства, у 2008 годзе кіраўніцтва малдаўскай дзяржаўнай кампаніі Energocom з дапамогай злачыннай схемы прысвоіла 11, 9 мільёна долараў з бюджэту.

Ігар Дадон займаў пасаду міністра эканомікі і гандлю Малдовы з 2006 года да верасня 2009 года. З 2016 да 2020 года ён займаў пасаду прэзідэнта Малдовы.

Hавiны
У Малдове на датэрміновых выбарах перамагла праеўрапейская партыя
2021.07.12 10:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў