Барда Аляксандра Баля звольнілі з Магілёўскага драматычнага тэатру


Адразу пасля перамогі на фестывалі ў Маскве спеваку «настойліва прапанавалі» звольніцца.

Бард Аляксандр Баль.
Фота: alexanderbal.ru

Беларускі бард Аляксандр Баль звольнены з пасады загадчыка музычнай часткі Магілёўскага драматычнага тэатру, паведамляе «Магілёўскі рэгіён».

Выданне піша, што ведае, хоць і не называе наўпрост, акалічнасці «нематываванага з пункту гледжання закону звальнення», а таксама згадвае, што нядаўна зврольнілі дырэктара тэатру, выціснулі з працы шэраг актораў і рэжысёраў. Выданне робіць выснову, што «разгром тэатру працягваецца».

На думку Беларускай рады культуры, прычына звальнення – грамадская пазіцыя спевака. Рада згадвае песню «На Родине моей беда», якую Баль запісаў у кастрычніку 2020 года.

Відэа на песню Аляксандра Баля «На Родине моей беда»:

Звальненне адбылася неўзабаве пасля перамогі Баля на фестывалі «Пакроўскі сабор» у Расеі: спявак узяў грн-пры і прыз у 350 тысяч расейскіх рублёў (каля $ 4746). За прыз змагаліся аўтары 676 творчых работ з 37 рэгіёнаў Расеі, а таксама з Беларусі, Нямеччыны і Швецыі.

Аляксандр Баль з сярэдзіны 1980-х спявае па-расейску ў жанры бардаўскай песні, складае ў тым ліку «бард-паэмы», піша песні для спектакляў. Запісаў 7 альбомаў, перамагаў на расейскіх фестывалях «Петербургский аккорд-96» і Грушынскім фестывалі ў 1999 годзе. На дадатак да песень піша і вершы без музыкі.

Відэа на верш «Сын страны», чытае актор Аляксандр Ільін:

Аналітыка
«Пік звальненняў іншадумцаў яшчэ наперадзе». Што адбываецца сёння ў беларускай культуры?
2021.12.22 10:51

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў