Астролаг: У Беларусі цяпер «цёмныя часы», але краіна перажыве гэта


Кожны Новы год людзі сустракаюць з спадзяваннем на лепшае і вераць, што кепскае застанецца ў годзе мінулым. Здаўна ў святочныя часы зімой беларусы варажылі, шукалі нейкіх прыкметаў на змены. «Белсат» таксама звярнуўся да астролага і варажбіткі, каб пераканацца, што ў 2022 годзе нас чакаюць лепшыя часы. Але ці атрымалі станоўчы адказ пра будучыню нашай краіны?

Ілюстрацыйнае фота.
Фота: АЗ / Белсат

Паводле Кітайскага календару 2022 год – год чорнага воднага Тыгра, які пачнецца з 1 лютага. Паводле Персідскага календару – гэта год Гепарда або Снежнага барса (пачатак з 21 сакавіка). Гэта год двух драпежнікаў, паколькі ў сабе яны ўвасабляюць сілу і агрэсію, распавяла «Белсату» астролаг з Менску Алена Шымановіч.

«У наступны год адбудзецца шмат падзеяў. Нейкія падзеі прымусяць вас падзякаваць нябёсы за шчодрыя падарункі. Нейкія стануць прычынай слёз і смутку. Гепард ваяўнічы, агрэсіўны, бясстрашны, але пазбягае складанасцяў і рызыкаў, умее жыць у экстрэмальных умовах. Гепард заўсёды прадбачыць усё загадзя. Ён пералічвае ўсе хады і выхады. У гэтыя гады часта адбываюцца войны і выкрыцці»- кажа астролаг.

Фактычна да 2023 гады кардынальных зменаў не будзе. Але ў 2023 годзе памяняецца ўсё вельмі моцна.

«Беларусы цяпер пражываюць «цёмныя часы». Гэты цяжкі час для краіны. Гэта перыяд кармічнага апрацавання, які не цярпіць ніякай слабасці, нядбайнасці, недакладнасці. Ён не любіць пампезнасць і паказуху, робіць стаўку на старанную працу і практычнасць. У перыяд Садэ-Саці трэба быць пакорлівым і сціплым. Трэба асабліва аддана займацца духоўнымі практыкамі, дапамагаць іншым. Ня трэба спяшацца з прыняццем рашэнняў, заўсёды думаць двойчы. Будзьце абачлівыя, усё ўзважвайце і толькі пасля гэтага прымайце рашэнні», – раіць астролаг.

Квадрат Сатурна і Урана да сярэдзіны снежня 2022

Прырода гэтых планет – супрацьлеглая, але ва ўзаемадзеянні яны з’яўляюцца пазітыўнай сілай для пераменаў і прагрэсу, кажа Алена. Уран – вызваліцель і рэвалюцыянер, гэта энергія пераменаў, незалежнасці, мяцяжу, імкнення да аўтаномнасці, а таксама – інавацыяў, навуковых прарываў і абуджэння свядомасці. Сатурн – яго супрацьлегласць, ён прадстаўляе ўрады, дзяржапарат, карпарацыі, валодае кантролем, стрымліваннем, структурай. Квадрат паміж Сатурнам і Уранам кажа пра канфлікце інтарэсаў, адзначае суразмоўца «Белсату».

«Гэта аспект пераменаў у жыцці. Цяпер не час супраціўляцца пераменам. Гэта можа быць вельмі непрыемны час. Гэта бітва пакаленняў. Канфлікт паміж састарэлым і прагрэсіўным. Не варта чапляцца за мінулае. Гэта сацыяльна-эканамічны крызіс. Гэты час сацыяльных змен або рэформаў. Гэты час паглядзець у будучыню, абапіраючыся на агульначалавечыя каштоўнасці. Праблемы могуць праявіцца ў фінансах, эканоміцы. Могуць быць абмежаваныя асабістыя правы і свабоды. Умяшанне ў лёс падзеяў гвалтоўнага і прымусовага характару, што прыводзіць у выніку да цяжкіх канфліктаў і бязвыхадных сітуацый, да ўнутраных ускладненняў і хвалюючых, бурлівых падзей. Гэта можа выклікаць крызіс свядомасці, які мяняе ранейшыя погляды», – прагназуе астролаг.

Чорны Месяц. Месяц у Блізнятах 18 ліпеня 2021 года

«Месяц там застанецца да сярэдзіны красавіка 2022 года. Гэты час хлусні, фэйкаў, падманаў. «Палохалкі» і «страшылкі», якія заганяюць у тупік, будуць працягвацца з боку СМІ і ўладаў, але пасля красавіка паступова пачне рассейвацца гэты цёмны час і многія рэчы стануць бачныя, прыкрыць іх не будзе чым. Для Беларусі прыходзіць час моцнай канкурэнцыі, супрацьстаяць гэтаму будзе складана. Беларусь патрапіла ўжо даўно ў чужую гульню. І ў 2022 годзе яна будзе яшчэ больш залежаць ад чужых жаданняў і чужога меркавання».

Заняпад эканомікі

З сакавіка Уран мяняе градус і робіць квадратуру да Марса

«Аспект квадратуры – гэта заўсёды канфлікт інтарэсаў. Мяцежныя настроі, стрэсавыя сітуацыі, якія парушаюць звычайны ход жыцця. Спробы абмяжоўваць свабоду будуць сустракаць жорсткае супраціўленне. Таму варта захоўваць вытрымку і не рабіць паспешлівых крокаў. Аспект нясе небяспеку аварыяў на дарогах, авіяпералётах, таксама магчымыя няшчасныя выпадкі з-за канфліктнасці», – кажа Алена.

Люты, май, жнівень 2022

Гэты час небяспекі, як фінансавых, так і палітычных. Небяспека можа датычыцца тэрыторыяў і межаў.

«Для кіраўніцтва краіны год крытычны. Гэты час прыняцця неабдуманых і імпульсіўных рашэнняў, магчымых з боку кіраўніцтва краіны. І як наступствы – прыход у краіну моцнай улады з вельмі жорсткімі ўмовамі і патрабаваннямі. У такім выпадку ціску будзе яшчэ больш».

Вайны не будзе! Але будуць абʼяднанні. І тыя абʼяднанні, якія могуць здарыцца да 2024 года – будуць фармальныя, але не рэальна дзеючыя. Як такіх, зменаў ва ўладзе не будзе. Або «фармальны» варыянт.

Назіраючы за лютаўскімі падзеямі, можна будзе зрабіць высновы аб накіраванні развіцця на ўвесь год.

Фінансы

Беражыце сябе ад крэдытаў бліжэйшыя 2 гады! У наступным годзе многія прыйдуць да банкруцтва як прыватныя асобы, так і банкі. Актуальная тэма года – адсутнасць грошай.

У 2022 Уран – становіцца ў апазіцыю да Празэрпіны, якая ў сваю чаргу трапляе ў разбуральны градус.

«У другой палове 2022 года (бліжэй да 23-га) такая гісторыя як каронавірус «сходзіць на нішто». Вірус становіцца звычайным і пачынае ўваходзіць у звычайны пералік ВРЗ і знікае з стужак навінаў свету. Аднак, такое палажэнне кажа пра тое, што або зʼявіцца новая «невядомая хвароба», або будуць наступствы таго, што працягваецца апошнія 2 гады, гэта значыць, імунны адказ».

Празэрпіна мае дачыненне да экалогіі, медыцыны, да імуннай сістэмы. Уран літаральна атакуе гэтыя вобласці. Тое, тое зараз адбываецца ў свеце, паўплывае на эндакрынную сістэму людзей, на псіхіку і на зачацце. Наступствы ўдараць па насельніцтве Зямлі. Гэта перыяд падвядзення вынікаў.

Агляд падзеяў культуры
Варажба і пацалункі пад бярозамі – на Зялёныя святкі
2013.07.01 00:00

Трансфармацыя

Гэта пікавая кропка лёсу. Цяпер – час гвалту. Але тым не менш, гэты час хутка пройдзе і пасля зацьменняў адбудуцца змены, прагназуе астролаг. Беларусь у любым выпадку добра захаваецца для наймагутнага рыўка, які адбудзецца напрыканцы сусветнага эканамічнага крызісу. Беларусь – духоўна бліжэй і да зямлі і да неба. І вельмі хутка нас усіх чакае росквіт як нашай, так і сусветнай эканомікі.

«Ідзіце сваім шляхам! Думайце не пра тое, што іншыя робяць для вас, а пра тое, што вы робіце для іншых! І тады мы зможам пераадолець любыя праблемы! Усім беларусам – аптымізму, спакою і радасці», – жадае Алена Шымановіч.

Карты Таро.
Фота: unsplash.com

Якім будзе 2022 год у раскладзе карт ад варажбіткі

Для таго, каб пераканацца ў агучаным прагнозе «Белсат» звярнуўся і да вядомай у Варшаве варажбіткі Алены Таль.

Спадарыня Алена кажа, што бачыць будучыню чалавека паводле гэтых картаў. Мы папрасілі яе раскласці карты не на асобу, а адразу ж для ўсёй краіны і паглядзець, якім будзе 2022 год для нашай краіны і грамадства ў цэлым.

«Скажу так, што сітуацыя выглядае вельмі нецікава. Відавочна, што Лукашэнка не гуляе шчыра і праўдзіва, мае нешта схаванае за плячыма. І надалей ён працягне сваю гульню гэтак жа. Але гэта зусім не навіна. Калі казаць пра агульны прагноз для краіны, то карты паказваюць, што будуць працягвацца працэсы, будуць працягвацца суды, надалей будуць вязні рэжыму. Агулам у картах няма анічога пазітыўнага. Атрымліваецца, што надалей беларусаў будуць прыніжаць, тэрарызаваць і арыштоўваць. Таму карты расклаліся вельмі нецікава, калі казаць пра перспектывы Беларусі на бліжэйшы час, можа год, а можа і болей часу. Але 2022 год выглядае для Беларусі безнадзейным», – кажа варажбітка Алена Таль.

Ніколі ў жыцці раней я не запытвалася пра эканамічнае развіццё, смяецца з наступнага пытання суразмоўца «Белсату», але пагадзілася паглядзець на тое, якія перспектывы чакаюць беларускую гаспадарку ў наступным годзе.

«Карты расклаліся вельмі падобным чынам, што і ў справе агульнай палітычнай. Выглядае на тое, што нешта палепшыцца, а нешта наагул зламаецца. Ёсць шанец на тое, што ў эканоміцы будуць развівацца некаторыя галіны, але і яны ў выніку запаволяцца. Таму ў выніку скажу, што сітуацыя ў эканоміцы не будзе асабліва цікавай і перспектыўнай. Цудаў не бывае. А карты таксама кажуць, што ўсё залежыць ад капрызаў, менавіта ад капрызаў, а не розуму, інтэлекту аднаго чалавека», – кажа варажбітка.

Вечаровы шпіль
Варажбітка прадказала лёс Лукашэнкі, NEXTA і Ціханоўскай! Сатырычнае шоу
2021.05.30 09:52

Варажбітка прызнаецца, што карты паказваюць вельмі ўмоўна і складана адразу ж запытвацца ажно пра больш чым 9 мільёнаў асобаў, пра перспектывы для іх. Таму просім у яе раскласці свае карты менавіта на адну асобу.

– Я павінная даведацца імя гэтай асобы, каб паваражыць.

– Імя гэтай асобы – Аляксандр Лукашэнка.

«Карты раскладаюцца такім чынам, што гэтая асоба будзе пачувацца вельмі добра. Для яго няма пагрозаў, няма нікога, хто яго можа спыніць, можа расправіцца з ім. Абсалютна беспакараны. Няма нейкай пагрозы ягонаму жыццю і нават здароўю, нават ніякай хваробы каля яго я не бачу. Ён будзе ў вельмі камфортнай сітуацыі. Няма ў картах нічога, што давала б надзею беларусам, якія супрацьстаяць яму», – кажа Алена Таль.

Варажбітка дадае, што карты для Лукашэнкі і для Беларусі агулам раскрыліся супрацьлегла. Для Лукашэнкі асабіста яны вельмі добрыя, а вось для краіны надзвычай змрочныя.

Hавiны
Зоркі і карты Таро – з народам. Што пра будучыню Беларусі гавораць вышэйшыя сілы?
2020.12.31 10:00

belsat.eu

Стужка навінаў