Альфа-Банк набыў кантрольны пакет акцый Франсабанка


Альфа-Банк набыў 99,98% акцый Франсабанка. Здзелка прайшла праз Беларускую валютна-фондавую біржу, а яе сума склала 27 мільёнаў рублёў, паведамляе прэс-служба Альфа-Банка.

Інтэграцыя павінна завяршыцца цягам 2022 года.

Белорусские банки, деньги, Франсабанк
Фота: ПБ / Белсат

У Альфа-Банку абяцаюць, што пераход на абслугоўванне для кліентаў Франсабанка будзе максімальна камфортным.

«Асноўную стаўку ў стратэгіі мы па-ранейшаму працягваем рабіць не на здзелкі зліцця і паглынання, а на арганічны рост. <…>. Тым не менш мы ўвесь час глядзім на іншыя магчымасці росту, і набыццё Франсабанка – адзін з прыкладаў», – распавёў фінансавы дырэктар Альфа-Банка Мікіта Гуляеў.

У 2021 годзе Альфа-Банк атрымаў гран-пры штогадовай банкаўскай прэміі «Банк года».

Hавiны
«МТБанк» паглыне фінансавую ўстанову «Ідэя Банк». Што трэба ведаць кліентам
2021.08.12 11:49

АД, belsat.eu

Стужка навінаў