20-гадовы палітвязень Арцём Баярскі моцна хварэе ў турме


Палітвязень Арцём Баярскі моцна хварэе ў турме, але яму адмаўляюцца рабіць тэст на каронавірус. Лекар прызначыў яму пасцельны рэжым.

Арцём Баярскі.
Фота: spring96.org

У Арцёма ломіць цела, баліць галава, другія содні трымаецца тэмпература, ён не адчувае пахаў. Але дыягназ «каронавірус» яму не ставяць, як і адмовіліся браць у хлопца аналіз на каронавірус. Турэмны доктар прызначыў Арцёму пасцельны рэжым, але, нягледзячы на гэта, хлопца ў такім стане хочуць этапаваць з Валадаркі. Магчыма ў калонію альбо ў Жодзіна.

Гарадзенца Арцёма Баярскага 9 снежня асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Алена Шылько назвала хлопца вінаватым у стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» (нібыта ён адміністраваў Telegram-канал і чат «Мая краіна Беларусь») і ва ўдзеле «у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Суд быў закрытым.

На гэты прысуд была пададзеная скарга. Арцём яшчэ чакае вынікаў і пакуль застаецца ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Гісторыі
«Ён не хацеў стаць другім Ромам Бандарэнкам». Хто такі Арцём Баярскі – стыпендыят фонду Лукашэнкі, якога абвінавацілі ў экстрэмізме
2021.05.15 14:15

belsat.eu

Стужка навінаў