Затрыманы дырэктар «BELWOODDOORS». Не пусціў міліцыю на тэрыторыю прадпрыемства


Затрыманы дырэктар буйной кампаніі па вытворчасці дзвярэй Віталь Васілевіч. Сілавікі называюць яго «доларавым мільянерам» і вінавацяць у тым, што ён «не ўпусціў супрацоўнікаў міліцыі на абʼект прадпрыемства». Аб гэтым паведамляе «Зеркало». 

Віталь Васілевіч. Фота з сайта кампаніі / belwooddoors.com

 

Сілавікі затрымалі генеральнага дырэктара ТДА «Беллесизделия» (ТМ «BELWOODDOORS») Віталя Васілевіча. Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў 29 лістапада відэа, у якім бізнесовец сказаў, што ўдзельнічаў у «несанкцыянаваным мітынгу» і «ствараў перашкоды руху транспарту».

У праўладных крыніцах затрыманага абвінавацілі ў тым, што ён «не ўпусціў супрацоўнікаў міліцыі на абʼект прадпрыемства». Нібыта з-за гэтага да мужчыны ўзніклі прэтэнзіі і «пры дбайнай праверцы» у яго выявілі «агнястрэльную зброю і сляды ўдзелу ў масавых парушэннях грамадскага парадку і перакрыццях дарог, учыненых у жніўні 2020». Васілевіча падкрэслена называюць «доларавым мільянерам».

«Учора на прадпрыемства прыязджалі супрацоўнікі міліцыі. Я ў гэты час знаходзіўся дома. Мне патэлефанаваў начальнік аховы і я даў указанне супрацоўнікаў міліцыі не прапускаць, а запрасіць працаўніка і тым самым аказаў перашкоду дзеянням супрацоўнікаў міліцыі. У чым шчыра раскайваюся. За дадзеныя дзеянні затрыманы супрацоўнікамі міліцыі», – сказаў затрыманы на відэа, распаўсюджаным у інтэрнэце.

«BELWOODDOORS» займаецца вытворчасцю дзвярэй, існуе з 1999 года і экспартуе прадукцыю ў больш за 20 краін свету. Сярод іх Расея, Украіна, ЗША, Нарвегія, краіны Еўразвяза. У 2021 годзе прадпрыемства занеслі на «Дошку гонару» Заводскага раёну Менску.

Абноўлена
Палітзняволеная Марыя Калеснікава ў рэанімацыі
2022.11.29 19:13

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў