Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Румыніі і выступіла на Мюнхенскай сустрэчы ў Бухарэсце


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэмʼер-міністрам Румыніі Нікалаэ Чукэ. Гэта першая сустрэча Ціханоўскай і кіраўніка румынскага ўраду.

Святлана Ціханоўская з візітам у Румыніі. 28 лістапада 2022 года.
Фота: Tsihanouskaya/Twitter

Святлана Ціханоўская і Нікалаэ Чукэ абмеркавалі захады міжнароднай супольнасці, каб не дапусціць уваходу беларускай арміі ў вайну супраць Украіны, а таксама план эканамічнай дапамогі Беларусі. Раней гэты план ініцыявалі Румынія, Польшча і Літва, ён прадугледжвае вылучэнне для Беларусі трох мільярдаў еўраў на правядзенне транзіту і неабходных рэформаў. Абраная прэзідэнтка Беларусі заклікала Румынію адрозніваць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ і аказаць падтрыманне ініцыятывам, скіраваным на ўмацаванне незалежнасці і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Святлана Ціханоўская з візітам у Румыніі. 28 лістапада 2022 года.
Фота: Tsihanouskaya/Twitter

Прынялі Святлану Ціханоўскую ў румынскім парламенце. Таксама беларуская палітычная дзяячка выступіла на Мюнхенскай канферэнцыя лідараў. У сустрэчы прымалі ўдзел 75 палітычных лідараў, афіцэраў і экспертаў з 25 краінаў, у тым ліку прэзідэнт Румыніі, міністры замежных справаў Албаніі, Румыніі, Харватыі, Славеніі, Чэхіі, Паўночнай Македоніі, кіраўнік канцылярыі Шольца ды іншыя.

У сваім выступе Ціханоўская заклікала прызнаць рэжым Лукашэнкі спонсарам тэрарызму і пашырыць санкцыі на працаўнікоў дзяржаўных медыяў, КДБ і спецслужбаў. Таксама Ціханоўская заклікала пашырыць выдачу візаў для беларусаў у беларускіх гарадах і падтрымаць рэпрэсаваных.

«Расея падарвала суверэнітэт Беларусі падпісаннем новых дамоваў аб вайсковай і эканамічнай інтэграцыі. Яны падпісаныя з дыктатарам, які не мае права нічога падпісваць ад імя народу, пасля таго, як страціў усялякую легітымнасць у 2020 годзе», – нагадала Святлана Ціханоўская.

Таксама Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Румыніі і выступіла ва ўніверсітэце Бухарэсту. У новым семестры ва ўніверсітэце будзе выкладацца курс беларусазнаўства.

Аб’ектыў
«Віза – гэта не пра адпачынак, гэта пра бяспеку, калі да цябе заўтра прыйдзе ГУБАЗіК ці КДБ»
2022.11.28 21:23

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў