У Мазыры адбыўся суд над 60-гадовым працаўніком МНПЗ


Сёння, 29 лістапада, у Мазыры адбыўся суд над 60-гадовым працаўніком мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Аляксандрам Засінцом.

Яго арыштавалі ў пятніцу раніцай, а дома правялі ператрус. Прычынай затрымання стала нібыта «захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» па арт. 19.11 КаАП.

Аляксандр Засінец.
Фота: Александр Засинец / Facebook

Аляксандр працуе інжынерам на заводзе 27 гадоў, а апошнія 20 гадоў уваходзіць у кіраўніцтва пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі НПЗ.

У выніку суда Аляксандра асудзілі на пяць содняў арышту з канфіскацыяй смартфона.

Як паведамляюць чытачы, за апошнія два тыдні гэта трэці суд над работнікамі МНПЗ.

Аналітыка
«Аказаліся не такія адданыя». Рэжым масава зачышчае нелаяльных працаўнікоў
2021.11.24 19:32

belsat.eu

Стужка навінаў