У Кіеве на месцы забойства Паўла Шарамета прайшла акцыя памяці


Галоўная рэдактарка «Українська правда» Сяўгіль Мусаева і намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі на акцыі памяці Паўла Шарамета ў Кіеве.
Фота: радыё «Свабода».

На 50-цігоддзе журналіста каля яго помніка сабраліся калегі з Украіны і Беларусі, паведамляе радыё «Свабода».

Акцыю памяці ініцыяваў Беларускі саюз журналістаў. Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі ў сваёй прамове адзначыў, што Павел Шарамет з 90х гадоў быў прыкладам для журналістаў на радзіме: «Мы ня можам сабрацца ў Менску, правесці вечар памяці, узгадаць яго. Але мы тут, на тым месцы, дзе скончыўся жыццёвы шлях Паўла, дзе яго жудасным чынам забілі, каб застрашыць іншых журналістаў-расследвальнікаў, публіцыстаў. Але ягонае імя і ягоная праца і жыццё працягваецца ў нашай памяці».

Галоўная рэдактарка інтэрнэт-выдання «Українська правда» Сяўгіль Мусаева дадала, што ўдзячная беларускім журналістам за іхную ініцыятыву ўшанаваць памяць Паўла Шарамета ў дзень ягонага нараджэння. Яна падкрэсліла, што Шарамет, калі б быў жывы, актыўна б удзельнічаў у абароне землякоў-калегаў, бо блізка прымаў да сэрца падзеі на радзіме.

Кіраўнік Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны Сяргей Таміленка дадаў, што Шарамет застаецца прыкладам для маладых журналістаў і так працягваецца справа ягонага жыцця.

Інтэрв’ю
Лізавета Шарамет: Гэта бясконцая ўдача і шчасце – быць дачкой Паўла Шарамета
2021.11.28 13:31

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў