Пяты пакет санкцыяў супраць беларускага рэжыму набудзе моц ужо ў гэты чацвер


Пяты пакет санкцый Еўрапейскага звязу супраць Беларусі павінен уступіць у сілу ўжо ў гэты чацвер, 2 снежня. Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс.

Эва-Марыя Лійметс.
Фота: rus.err.ee

Спіс асоб і кампанія, якія трапілі ў санкцыйны ліст, будзе абнародаваны толькі з афіцыйна ўзгодненым пакетам санкцый.

«Заўчаснае раскрыццё гэтай інфармацыі можа выклікаць неапраўданую блытаніну. Гэта таксама дасць магчымасць гэтым асобам хутка адрэагаваць і, напрыклад, рэструктураваць актывы або зрабіць нешта падобнае», – растлумачыла Лійметс.

«Падрыхтоўка пятага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі набліжаецца да завяршэння, і яго плануецца прыняць на гэтым тыдні. Плануецца, што гэта будзе 2 снежня», – заявіла яна.

Раней кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс казаў, што пяты пакет санкцыяў супраць беларускага рэжыму будзе зацверджаны 1 снежня.

Паводле некаторых звестак, у санкцыйны спіс уключаць 28 фізічных асоб і буйныя дзяржаўныя кампаніі, такія як «Белавія», «Гродна Азот» і «Беларуснафта».

Аб’ектыў
Лукашэнку будуць ціснуць. «Ужо ёсць заяўка на шосты пакет санкцыяў»
2021.11.26 21:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў