Пасля выбуху на «Беларуснафце» адзін чалавек загінуў, а другі ў рэанімацыі


На прадпрыемстве «Беларуснафта» у ноч з 28 на 29 лістапада адбыўся выбух, паведамляе блог «Отражение».

Паводле словаў сястры загінулага, Уладзімір Цалуйка быў памочнікам свідроўшчыка, яму было 33 гады, у яго засталася жонка і двухгадовая дачка. Сястра кажа, што загінулы быў вельмі адказным чалавекам, які заўсёды надаваў шмат увагі сям’і, дапамагаў маці, працаваў на дзвюх працах, каб забяспечыць жонку і дачку.

Учора Уладзімір выйшаў на змену і ў 23:20, з якой жывым не вярнуўся. Па словах яго сястры, у хлопца не засталося паловы аблічча пасля надзвычайнага здарэння. Прычынай выбуху гідракампенсатара стала павышэнне ціску ва ўстаноўцы. Зараз следчыя працуюць на месцы, каб высветліць прычыну здарэння.

Калега Уладзіміра зараз у рэанімацыі ў цяжкім стане праз пашкоджаныя ногі.

Hавiны
Новая пасада дзеля зачысткі? Як КДБ звальняе людзей на «Беларуснафце»
2021.11.26 15:50

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў