Вынікі пошуку для:

Палітзняволенага студэнта судзяць у закрытым рэжыме

Арцём Баярскі. Фота: spring96.org

Сёння ў Менскім гарадскім судзе пачаўся суд над палітвязнем, 20-гадовым студэнтам Арцёмам Баярскім. Яго вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання – ў адміністраванні тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» і ягонага чату. Яму пагражае да 7 гадоў калоніі.

Суд па справе Арцёма Баярскага зрабілі закрытым. Прычына: «у матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-каналу, прызнаная экстрэмісцкай».

Разглядае справу суддзя Алена Шылько. Пракурор – Вольга Дындзілевіч.

Пад будынак суду падтрымаць Арцёма прыйшлі шмат студэнтаў, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных корпусаў.

Гарадзенец, студэнт хімфаку БДУ, у школе Арцём выйграваў нацыянальныя алімпіяды па хіміі і марыў распрацоўваць лекі ад невылечных хвароб. У жніўні 2020 году ў знак пратэсту ён адмовіўся ад прэзідэнцкай стыпендыі. Пасля затрымання яго выключылі з БДУ. Каб атрымаць відэа з прызнаннем для тэлеграм-каналу Азаронка, Арцёма збілі.

У верасні хлопца завочна залічылі ў Каўнаскі ўніверсітэт Вітаўта Вялікага. У лістападзе 47 навукоўцаў Расейскай акадэміі навук падпісалі адкрыты ліст за вызваленне Арцёма Баярскага.

Расейскія навукоўцы падпісаліся за вызваленне палітвязня Арцёма Баярскага

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны