Палітвязні, якім прысудзілі «хімію», змаглі уцячы з Беларусі


Праваабаронцам стала вядома, што палітвязень Аляксей Коршун з Воршы, якому ў верасні замянілі калонію на «хімію», змог збегчы ў Польшчу.

Ён быў затрыманы напрыканцы сакавіка гэтага года і абвінавачаны ў «распальванні варожасці» паводле артыкулу 130 КК за негатыўны каментар пра міліцыянтаў у сацыяльнай сетцы «УКантакце».


Аляксей Коршун.
Фота: MAYDAYhr / Telegram

Спачатку суд пастанавіў накіраваць яго ў калонію на 2,5 года, але пазней Коршун падпісаў «ліст памілавання» Васкрасенскага, пасля чаго трапіў пад амністыю. У выніку пакаранне для яго паслабілі, накіраваўшы на «хімію».

29 лістапада стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь, цяпер ён у Польшчы.

Артыкулы
Дудар Зміцер Шыманскі ўцёк у Польшчу ад «хіміі» за гранне на маршы пратэсту
2021.11.20 20:59

Таксама сёння стала вядома, што Беларусь змаглі пакінуць два фігуранты «карагоднай справы» з Берасця.

Гэта Наталля Шыла і Ілля Ягораў, якія атрымалі па 2,5 года «хіміі». Цяпер яны ў Літве.

Наталля Шыла і Ілля Ягораў. Фота прапанаванае рэдакцыі «Белсату»
Артыкулы
«Бачыў, як страляюць па людзях, зразумеў, што абавязаны выйсці». Сірата Ілля Ягораў чакае «хімію»
2021.10.31 19:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў