Мужа Ірыны Слаўнікавай Аляксандра Лойку будуць судзіць за непадпарадкаванне


Аляксандр Лойка.
Фота: Аляксандр Лойка / Facebook

Сёння, 29 лістапада, адбудзецца суд над Аляксандрам Лойкам. Паседжанне пройдзе ў судзе Першамайскага раёну Менску пасля 14-й гадзіны. Мужчыну абвінавачваюць паводле артыкулу 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне службовай асобе»).

Аляксандр Лойка павінен быў выйсці з ізалятару на Акрэсціна 28 лістапада ў 12:05, але гэтага не адбылося.

Пасля двух арыштаў па 15 дзён ён застаўся за кратамі.

Журналістку Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце 30 кастрычніка, адразу пасля вяртання з адпачынку. Першы раз ім абодвум прысудзілі па 15 содняў адміністратыўнага арышту за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, а пасля абвінавацілі ў дробным хуліганстве і адправілі яшчэ на 15 содняў.

Артыкулы
Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле крымінальнага артыкулу
2021.11.26 16:26

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў