Кіраўнік ГУБАЗіКу прыгразіў адказнасцю за зрыў рэферэндуму


Начальнік аддзелу ГУБАЗіК МУС Беларусі Вячаслаў Арлоўскі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «СТБ» заявіў, што лідары апазіцыі рыхтуюць зрыў рэферэндуму і непрызнання яго вынікаў заходнімі краінамі, а таксама папярэдзіў аб адказнасці за садзейнічанне.

Начальнік аддзелу ГУБАЗіК МУС Беларусі Вячаслаў Арлоўскі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «СТБ». Скрыншот з відэа: sputnikby / Telegram

«Намі ўстаноўлена, што лідары апазіцыі, якія ўцяклі за мяжу, паставілі для сябе задачу: стварыць умовы для непрызнання заходнімі краінамі вынікаў рэферэндуму па Канстытуцыі. З мэтай рэалізацыі гэтай задачы яны абмяркоўвалі розныя варыянты: ад байкоту да стварэння правакацый на ўчастках для зрыву галасавання. Па выніку ўсіх сваіх абмеркаванняў, з улікам рызыкаў для выканаўцаў, яны ў дадзены момант прынялі адзіную стратэгію – гэта зрыў галасавання шляхам масавага ўкідвання несапраўдных бюлетэняў», – заявіў Арлоўскі.

Кіраўнік ГУБАЗіК заявіў, што ўсе падбухторшчыкі такіх антыдзяржаўных дзеянняў і саўдзельнікі падобных дзеянняў, якія знаходзяцца ў краіне, будуць прыцягнуты да адказнасці.

Нагадаем, рэферэндум па змене Канстытуцыі павінен прайсці ў лютым 2022 года. Што менавіта хочуць змяніць – дагэтуль не вядома.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў