Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў Берасце» захварэў на COVID-19

Тэст, які традыцыйна робяць за некалькі дзён да гульні ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў, паказаў станоўчы вынік у рулявога «Мяшкоў Берасце» іспанца Дані Горда.

Трэнерскі штаб БКГ. У акулярах іспанскі трэнер – Дані Горда. Фота: БГК

З-за гэтага на гульню ў Нарвегію з тамтэйшым «Эльвэрумам» чэмпіён Беларусі адправіўся без галоўнага трэнера. Матч пройдзе 1 снежня.

На сёння берасцейскі клуб – найгоршы ў турніры: ён прайграў сем з васьмі матчаў Лігі чэмпіёнаў, набраўшы толькі адзін пункт.

У гандболе таксама правал. «Мяшкоў» (Берасце) няўдала гуляе ў Лізе чэмпіёнаў

АЛ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны