Галоўнае за дзень. Смерць на «Беларуснафце» і суды над палітвязнямі


«Белсат» падводзіць вынікі 29 лістапада – 476 дзень пасля фальсіфікаваных выбараў як беларусы выказваюць свой пратэст.

Аляксандра Лойку трэці раза запар пакаралі 15-дзённым арыштам

Сёння, 29 лістапада, у судзе Першамайскага раёну адбыўся суд над мужам журналісткі Ірыны Слаўнікавай Аляксандрам Лойкам. Іх абодвух затрымалі яшчэ 30 кастрычніка.

На гэты раз у Першамайскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» паводле арт. 24.3 КаАП.

Згодна з пратаколам, Аляксандра Лойку 28 лістапада – дзень, калі ён павінен быў выйсці, – прывезлі ў РУУС для «прафілактычнай гутаркі», але ён нібыта «адмовіўся прайсці ў 112 кабінет, упіраўся і чапляўся за адзенне міліцыянта».

Hавiны
«Улада – хмурынка над тым, чым ёсць беларуская нацыя». Уладзімір Някляеў прэзентуе раман пра смерць Купалы
2021.11.29 16:02

Пяты пакет санкцыяў можа набыць моц ужо ў гэты чацвер

Пяты пакет санкцый Еўрапейскага звязу супраць Беларусі павінен уступіць у сілу ўжо ў гэты чацвер, 2 снежня. Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс.

Спіс асоб і кампанія, якія трапілі ў санкцыйны ліст, будзе абнародаваны толькі з афіцыйна ўзгодненым пакетам санкцый.

Паводле некаторых звестак, у санкцыйны спіс уключаць 28 фізічных асоб і буйныя дзяржаўныя кампаніі, такія як «Белавія», «Гродна Азот» і «Беларуснафта».

Расследaванні
Царскія падарункі алігарха для Аляксандра Лукашэнкі
2021.11.29 18:30

Для шматдзетнай Вольгі Залатар абвінавачванне запрасіла пяць гадоў турмы

Такое пакаранне запытала пракурорка Жанна Баранава.

Суд над Вольгай Залатар распачаўся 15 лістапада ў Менскім гарадскім судзе. Справу палітзняволенай разглядае суддзя Анастасія Папко. Вольга не прызнае сваю віну ні па аднаму артыкулу.

Артыкулы
Анджэліцы Борыс патрэбная медычная дапамога ў турме. У яе пагаршаецца здароўе
2021.11.29 17:23

Пасля выбуху на «Беларуснафце» адзін чалавек загінуў, а другі ў рэанімацыі

Паводле словаў сястры загінулага, Уладзімір Цалуйка быў памочнікам свідроўшчыка, яму было 33 гады, у яго засталася жонка і двухгадовая дачка. Сястра кажа, што загінулы быў вельмі адказным чалавекам, які заўсёды надаваў шмат увагі сям’і, дапамагаў маці, працаваў на дзвюх працах, каб забяспечыць жонку і дачку.

Прычынай выбуху гідракампенсатара ў ноч з 28 на 29 лістапада стала павышэнне ціску ва ўстаноўцы. Зараз следчыя працуюць на месцы, каб высветліць прычыну здарэння.

Калега Уладзіміра зараз у рэанімацыі ў цяжкім стане праз пашкоджаныя ногі.

Загадкі беларускай гісторыі
Як фабрычны цэнтр Супрасль пераўтварыўся ў курорт
2021.11.29 13:50

Палітзняволенага студэнта судзяць у закрытым рэжыме

Сёння ў Менскім гарадскім судзе пачаўся суд над палітвязнем, 20-гадовым студэнтам Арцёмам Баярскім. Яго вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання – у адміністраванні тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» і ягонага чату. Яму пагражае да 7 гадоў калоніі.

Суд па справе Арцёма Баярскага зрабілі закрытым.

Артыкулы
«Навіна пра статус палітвязняў дадала сіл – гэта ганарова». Сужэнцы, якіх судзілі 9 разоў – пра Акрэсціна і волю
2021.11.29 18:57

Яшчэ пяцярых чалавек прызналі палітвязнямі

Праваабаронцы Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ пяцярых чалавек. Сярод іх Марыя Успенская – удава Андрэя Зельцара, якую падазраюць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ.

Акрамя Марыі Успенскай палітвязнямі прызналі Сяргея Івана, асуджанага да трох гадоў пазбаўлення волі нібыта за блакавання транспартных камунікацый.

Іншыя палітвязні, Яўген Коржаль, Цімафей Мажанкоў і Аляксей Ігнаценка, асуджаны да калоніі з-за таго, што перашкодзілі супрацоўнікам міліцыі збіваць дубінкамі і нагамі чалавека, які ляжаў на тратуары пад пад’ездам шматпавярховага дома. Яны скінулі ўніз на газон драўляныя дзверы, пасля чаго збіванне чалавека спынілася.

Hавiны
Трапляюць у шпіталі з цяжкімі сімптомамі. З якога ўзросту можна вакцыянаваць дзяцей ад каронавіруса?
2021.11.29 07:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў