Для шматдзетнай Вольгі Залатар абвінавачванне запрасіла пяць гадоў турмы


Абвінавачанне просіць суддзю даць 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму палітзняволенай Вользе Залатар.

Такое пакаранне запытала пракурорка Жанна Баранава, паведамляюць праваабаронцы.

Вольга Залатар. Фота прапанаванае сяброўкамі жанчыны

Суд над Вольгай Залатар распачаўся 15 лістапада ў Менскім гарадскім судзе. Справу палітзняволенай разглядае суддзя Анастасія Папко, якая вяла суд над палітвязнем Міколам Дзядком.

Жанчыну судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання») і ч. 1 і 2 арт. 342 («Арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Палітзняволеная абвінавачваецца, у тым ліку, у стварэнні экстрэмісцкіх фармаванняў – тэлеграм-чатаў «Ждановічы сёння», «Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя», якія прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання Вольгі.

Вольга не прызнае віны ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэксу.

Гісторыі
«Пра Волю казалі, што яна Дон Кіхот». Што вядома пра маці пяцярых дзяцей, якую кінулі ў СІЗА за «пратэставую дзейнасць»
2021.03.23 07:00

Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка, калі тая везла дачку ў музычную школу. Яе машыну спынілі сілавікі, затрымалі і павезлі дадому, каб зладзіць ператрус. Пасля ператрусу Вольгу спачатку завезлі ў мясцовае аддзяленне міліцыі, потым змясцілі ў ІЧУ, а на наступны дзень перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

Артыкулы
Стаў вядомы адказ СК пра збіццё ГУБАЗіКам маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар
2021.11.19 10:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў