Беларускія шпіталі выводзяць з «ковіднага рэжыму»

Шпіталі ва ўсіх вобласцях Беларусі паступова праходзяць дэзынфекцыю і вяртаюцца ў звыклы рэжым работы, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усе РНПЦ працягваюць надаваць планавую дапамогу, падкрэслівае ўстанова, а таксама просіць грамадзянаў прайсці вакцынацыю супраць COVID-19: «Бо ў Беларусі зрабіць прышчэпку можна практычна ва ўсіх паліклініках краіны, больніцах, гандлёвых цэнтрах і нават у метро».

Нагадаем, што паводле афіцыйных звестак у краіне ў нядзелю 28 лістапада зарэгістравалі 1671 пацыента з COVID-19.

Новы штам каронавіруса «Амікрон» выяўлены ў Расеі?

МГМ, belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны